Апытанне

Як вы дабіраецеся ў школу?

Галасаваць

Вынікі мінулых апытанняў

Сацыяльныя сеткі
Спасылкі

Адзіны дзень прафілактыкі дарожнага руху

20.02.2020

20.02.2020 праводзіцца Адзіны дзень ведаў Правілаў дарожнага руху па тэме: «Бяспечны пераход!»

У 2019 года ў Брэсцкай вобласці з удзелам дзяцей зарэгістравана 42 дарожна-транспартныя здарэнні, у якіх 8 дзяцей загінулі і 39 атрымалі траўмы, з іх 19 дзяцей атрымалі траўмы ў якасці пасажыраў,  21 дзіця ў якасці пешаходаў і 6 у якасці веласіпедыстаў.

Нягледзячы на работу, якую праводзяць органы ўнутраных спраў па павышэнні ўзроўню абароненасці насельніцтва ад дарожна-транспартнага траўматызму, абстаноўка на дарогах вобласці застаецца складанай. Па-ранейшаму асноўнымі прычынамі гібелі людзей з'яўляюцца: парушэнні правілаў перавозкі пасажыраў і наезды на пешаходаў і веласіпедыстаў.

У сувязі з гэтым педагогі нашай школы таксама праводзяць асветніцкую і прафілактычную работу сярод вучняў па пытаннях бяспекі на дарогах. Сёння з вучнямі нашай школы былі праведзены заняткі па вывучэнню правіл бяспечнага руху на вуліцах і дарогах. У час заняткаў вучні атрымалі як тэарэтычныя, так і практычныя веды.

comments powered by DisqusАдзіны дзень прафілактыкі дарожнага руху