Апытанне

Як вы дабіраецеся ў школу?

Галасаваць

Вынікі мінулых апытанняў

Сацыяльныя сеткі
Спасылкі

Дзень юнага героя-антыфашыста

10.02.2020

Шумела гроза над землёю, 
Мужали мальчишки в бою 
Знает народ: пионеры-герои 
Навечно остались в строю

8 лютага – дзень памяці юнага героя-антыфашыста. У гэты дзень для вучняў нашай школы было праведзена мерапрыемства ў форме вуснага часопіса “ Маленькія салдаты вялікай вайны”

Мэты і задачы мерапрыемства: пазнаёміць вучняў з узнікненнем Дня юнага героя - антыфашыста; з жыццём некаторых юных герояў ; выхоўваць пачуццё патрыятызму, высокіх маральных якасцяў, любові да Радзімы, вывучэнне гісторыі краіны.

Хлопчыкі і дзяўчынкі - маленькія героі вялікай вайны. Яны ваявалі побач са старэйшымі - бацькамі, братамі. Сёння вучні  пазнаёміліся з лёсамі толькі некаторых сваіх аднагодкаў, чыё дзяцінства прыпала на гады Вялікай Айчыннай вайны, убачылі іх партрэты. Яны як быццам з намі. Вядома, іх было больш, значна больш. Але аповед толькі пра некаторых з тых, каго мы называем цяпер юнымі героямі, дапамог ім  зразумець, якой вялікай цаной была  дасягнута Перамога.

Юныя героі! Колькі  было тых, якія змагаліся за свабоду роднай зямлі, якія аддалі за гэта сваё жыццё.Нам неабходна берагчы памяць пра іх, старацца быць падобнымі на іх.

comments powered by DisqusДзень юнага героя-антыфашыста