Апытанне

Як вы дабіраецеся ў школу?

Галасаваць

Вынікі мінулых апытанняў

Сацыяльныя сеткі
Спасылкі

Чысціня вакол нас

29.10.2019

Працоўны дэсант па ўборцы тэрыторыі школы «Чысціня вакол нас».

Вялікая прышкольная тэрыторыя з мноствам дрэў патрабуе ўборкі не толькі вясной, але і восенню.

Добрая традыцыя існуе ў нашай школе: восенню дзеці з 1 па 11 класы выходзяць на ўборку школьнага двара і зонаў клопату. У гэтым годзе працоўны дэсант адбыўся 24 кастрычніка. Восеньскі лістапад нікога не пакінуў без справы. Вялікую колькасць лісця неабходна было прыбраць. Вучні разам з класнымі кіраўнікамі прынялі актыўны ўдзел ва ўборцы тэрыторыі. Дзянёк выдаўся пагодлівы, і праца праходзіла ў добрым настроі і з працоўным запалам. Школьная тэрыторыя была прыведзена ў парадак. Дадзенае мерапрыемства даказала, што дзеці ўмеюць і любяць працаваць, а такія працоўныя дэсанты робяць школьнае жыццё цікавейшым!
Хочацца выказаць падзяку ўсім вучням і класным кіраўнікам за актыўны ўдзел у гэтым мерапрыемстве.

comments powered by DisqusЧысціня вакол нас