Апытанне

Як вы дабіраецеся ў школу?

Галасаваць

Вынікі мінулых апытанняў

Сацыяльныя сеткі
Спасылкі

Моладзь за бяспеку

25.09.2019

У Ганцавіцкім раёне ў перыяд з 23 верасня па 15 кастрычніка 2019 года праходзіць рэспубліканская пажарна-прафілактычная акцыя па папярэджанні пажараў і гібелі людзей ад іх у жылым фондзе «Моладзь за бяспеку».

У акцыі прымуць удзел актывісты раённых аддзяленняў БМГАВП, работнікі раённых аддзелаў па надзвычайных сітуацыях і іншых зацікаўленых арганізацый.

Першы этап акцыі пройдзе з 23 верасня па 1 кастрычніка. Этап прымеркаваны да Міжнароднага дня пажылых грамадзян. У рамках дадзенага этапу будуць наведаны адзінокія пажылыя грамадзяне, ветэраны ВАВ, якім будзе аказана дапамога па навядзенні парадку на прысядзібных участках.
Другі этап акцыі пройдзе з 2 кастрычніка па 9 кастрычніка. У рамках дадзенага этапу пройдуць тэматычныя сустрэчы з навучэнцамі ва ўстановах адукацыі Ганцавіцкага раёна.

Трэці этап акцыі пройдзе з 10 верасня па 15 кастрычніка. У рамках дадзенага этапу пройдуць тэматычныя сустрэчы з навучэнцамі ў цэнтры дзіцячай творчасці Ганцавіцкага раёна, у Дамах культуры, а таксама мерапрыемствы пройдуць на адкрытых пляцоўках.
Пры пажары тэлефанаваць 101.

comments powered by DisqusМоладзь за бяспеку