Апытанне

Як вы дабіраецеся ў школу?

Галасаваць

Вынікі мінулых апытанняў

Сацыяльныя сеткі
Спасылкі

Адзіны дзень бяспекі

01.09.2019

1 верасня ў Беларусі стартуе акцыя «Адзіны дзень бяспекі». Акцыя пройдзе з 1 па 10 верасня. У гэтыя дні адбудуцца мэтанакіраваныя прафілактычныя мерапрыемствы па папярэджанні надзвычайных сітуацый, правапарушэнняў і злачынстваў, а таксама навучанне паводзінам ва ўмовах НС, аварый, аказанні першай медыцынскай дапамогі.

Задачы «Адзінага дня бяспекі» — развіццё ў грамадстве культуры бяспекі жыццядзейнасці, правядзенне адукацыйна-выхаваўчай работы з падрастаючым пакаленнем і прапаганда бяспечных умоў пражывання насельніцтва. У перыяд правядзення «Адзінага дня бяспекі» адбудуцца вучэнні, трэніроўкі па рэагаванні на надзвычайныя сітуацыі прыроднага і тэхнагеннага характару на выбуха-, пажара-, хімічнанебяспечных аб'ектах, аб'ектах з масавым знаходжаннем людзей.

Удзел у акцыі прымуць не толькі рэспубліканскія органы дзяржаўнага кіравання, мясцовыя органы ўлады, але і розныя арганізацыі і грамадскія аб'яднанні. Адным з каардынатараў правядзення практычных мерапрыемстваў выступіць Дзяржпрамнагляд. Упершыню акцыя прайшла з 20 лютага па 1 сакавіка 2019 года.

comments powered by DisqusАдзіны дзень бяспекі