Апытанне

Як вы дабіраецеся ў школу?

Галасаваць

Вынікі мінулых апытанняў

Сацыяльныя сеткі
Спасылкі

Развітанне з пачатковай школай

27.05.2019

У школе прашло свята развітання з пачатковай школай. Вучні 4 класа пераходзяць на другую ступень навучання агульнай сярэдняй адукацыі. Сёння яны  развітваліся са сваёй першай настаўніцай Святланай Юльянаўнай, разам з якой крочылі першыя нялёгкія чатыры гады ў школе. Яна навучыла іх чытаць, пісаць, слухаць, лічыць і многаму іншаму. А як паказала свята развітання, дзеці яшчэ првгожа спяваюць і танцуюць, а таксама робяцб першыя крокі ў тэатральным майстэрстве.

За ўсе гэта яны шчыра дзякавалі сваёй першай настаўніцы і абяцалі і ў далейшым радаваць Святлану Юльянаўну сваімі поспехамі.

Свята атрымалася вельмі цёплым і закончылася салодкімі пачастункамі для дзяцей.

Бывай, пачатковая школа!

comments powered by DisqusРазвітанне з пачатковай школай