Апытанне

Як вы дабіраецеся ў школу?

Галасаваць

Вынікі мінулых апытанняў

Сацыяльныя сеткі
Спасылкі

Здароўе - гэта твой асабісты адказны выбар

05.04.2019

Дабрабыт нашага жыцця залежыць ад нашага здароўя, працаздольнасці, адукацыі і культуры.

Здароўе - гэта самае вялікае багацце, якое з'яўляецца здабыткам усяго грамадства. Моцнае здароўе забяспечвае нам доўгае і актыўнае жыццё, спрыяе выкананню нашых планаў, дапамагае пераадольваць цяжкасці.

Галоўнае - гэта заўсёды адчуваць сваю адказнасць за яго захаванне і ўвесь час выпрацоўваць у сабе звычкі здаровага ладу жыцця.

З 1 па 6 красавіка ў школе прайшоў Тыдзень здаровага ладу жыцця, мэта якога: выхоўваць свядомае стаўленне да ЗЛЖ.

У рамках Тыдня прайшлі мерапрыемствы: «Здаровы лад жыцця - выйграе кожны!», «Кампаненты здаровага ладу жыцця», «Мы за здаровы лад жыцця!», «Быць здаровым - гэта модна!», «Быць здаровым - здорава!»

У канцы ўсіх мерапрыемстваў гучалі заклікі: «Давайце берагчы сваё здароўе і здароўе блізкіх!», «Наша здароўе - у нашых руках!», «Захоўвайце сваё здароўе, выконвайце ўсе правілы здаровага ладу жыцця!».

comments powered by DisqusЗдароўе - гэта твой асабісты адказны выбар