Апытанне

Як вы дабіраецеся ў школу?

Галасаваць

Вынікі мінулых апытанняў

Сацыяльныя сеткі
Спасылкі

Дзень Канстытуцыі РБ

15.03.2019

15 сакавіка ў актавай зале школы адбылося мерапрыемства “Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь – 25!”

Роўна 25 гадоў таму быў прыняты першы ў гісторыі суверэннай Беларусі Асноўны Закон – Канстытуцыя маладой беларускай дзяржавы, якая змясціла ў сабе багаты гістарычны вопыт і мудрасць папярэдніх пакаленняў, забяспечыла вяршэнства закона, замацавала прававыя, палітычныя і ідэалагічныя асаблівасці дзяржавы, дакладна вызначыла прыярытэты далейшага развіцця грамадства: рэалізацыю сацыяльнай абароны і дабрабыту насельніцтва, беражлівыя адносіны да традыцый беларускага народа, захаванне стабільнасці і парадку на нашай зямлі, павышэнне аўтарытэту краіны на міжнародным узроўні.

Школьнае мерапрыемства прайшло ў форме інтэлектуальна-пазнавальнай гадзіны. Вучні падзяліліся на 2 каманды, выконвалі заданні, звязаныя з веданнем правоў і абавязкаў грамадзян, сімвалаў дзяржавы, адказвалі на пытанні чатырох тэм: «Канстытуцыі», «Мае правы», «Абавязкі грамадзян», «З чаго пачынаецца Радзіма».

Вучні актыўна і вельмі ўдумліва адказвалі на пытанні, паказвалі веданне тэксту дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь, рашалі праблемныя заданні.

Мерапрыемства завяршылася ганаровым уручэннем кнігі “Я –грамадзянін Рэспублікі Беларусь”.
Дзень Канстытуцыі – гэта не проста афіцыйнае свята, гэта памятны дзень прыняцця дакумента, дзякуючы якому мы з гонарам называем сябе БЕЛАРУСАМІ!

comments powered by DisqusДзень Канстытуцыі РБ