Апытанне

Як вы дабіраецеся ў школу?

Галасаваць

Вынікі мінулых апытанняў

Сацыяльныя сеткі
Спасылкі

Бацькоўскі сход

14.03.2019

У чацвер у нашай школе прайшоў бацькоўскі сход. Тэма сходу «Прафілактыка
злачынстваў і правапарушэнняў сярод непаўналетніх».

Мэта бацькоўскага сходу: фарміраванне ў бацькоў станоўчай матывацыі на ўдзел у прафілактычнай рабоце школы.

Задачы:

  • павысіць педагагічную культуру бацькоў у пытаннях прафілактыкі правапарушэнняў непаўналетніх;
  • папоўніць арсенал ведаў бацькоў па пытаннях прафілактыкі правапарушэнняў;
  • азнаёміць з прафілактычнай работай школы па прафілактыцы правапарушэнняў і злачынстваў;
  • пазнаёміць бацькоў з адказнасцю за правапарушэнні непаўналетніх.

Падлеткавы ўзрост - гэта пераломны момант у развіцці кожнай асобы. Жаданне даказаць сваю самастойнасць і даросласць, юнацкі максімалізм штурхае падлетка на дэвіянтныя ўчынкі, у тым ліку на злачынства. Праблема падлеткавай злачыннасці з'яўляецца адной з самых актуальных у сучасным грамадстве, паколькі яна прымае пагрозлівыя памеры.

На сходзе былі асвечаны многія пытанні выхавання дзяцей: «Роля школы ў прафілактыцы злачынстваў і правапарушэнняў сярод непаўналетніх», «Сістэма работы класных кіраўнікоў па прафілактыцы злачынстваў і правапарушэнняў сярод непаўналетніх», «Роля сям'і ў прафілактыцы злачынстваў і правапарушэнняў сярод непаўналетніх», «Статыстыка пажараў у раёне. Прычыны ўзнікнення пажараў. Адказнасць за іх. Накладанне штрафаў».

comments powered by DisqusБацькоўскі сход