Апытанне

Як вы дабіраецеся ў школу?

Галасаваць

Вынікі мінулых апытанняў

Сацыяльныя сеткі
Спасылкі

Вечар сустрэчы выпускнікоў 2019

05.02.2019

У мінулую суботу ў нашай школе прайшоў традыцыйны Вечар сустрэчы з выпускнікамі «Не паўтараецца такое ніколі…». Гэтае свята - шматгадовая традыцыя, магчымасць былых вучняў зноў сабрацца, каб успомніць школьныя гады і пагутарыць са сваімі настаўнікамі.

На сустрэчу прыйшло шмат гасцей: выпускнікі мінулага года, выпускнікі-юбіляры розных гадоў, тыя, хто завяршыў вучобу ў школе 5, 10,15, 20, 25 і нават 40 год таму назад. Актавая зала напоўнілася ўсмешкамі і радасцю спаткання сяброў і былых аднакласнікаў.

Цікавую канцэртную праграму для выпускнікоў падрыхтавалі селетнія адзінаццацікласнікі. Вельмі кранальнымі і цёплымі былі выступленні тых, хто скончыў школу ў 70-80-х гадах. Яны з радасцю дзяліліся сваімі ўспамінамі аб вясёлых і безтурботных школьных гадах. Шмат цёплых, добрых слоў у адрас педагогаў прагучала і ад тых, хто скончыў школу ў 90-я гады, а таксама ў мінулым годзе. Выпускнікі 2018 года сабраліся амаль у поўным складзе. Яны яшчэ не прывыклі да новых месцаў сваёй вучобы і вельмі сумуюць і па сваіх родных, і па сваёй школе. У падарунак яны падрыхтавалі для прысутных добрую песню-падзяку школе.

Пасля завяршэння святочнай праграмы ўсім выпускнікам была прадастаўлена магчымасць зноў «з галавой» акунуцца ў школьнае жыццё: паглядзець старыя і цяперашнія фатаграфіі з жыцця навучальнай установы, прайсціся па школьных калідорах, зазірнуць у родныя класы, пагутарыць з любімымі педагогамі, а затым іх чакала дыскатэка любімых хітоў 80/90-ых гг

Глядзець фотаздымкі (20)

comments powered by DisqusВечар сустрэчы выпускнікоў 2019