Апытанне

Як вы дабіраецеся ў школу?

Галасаваць

Вынікі мінулых апытанняў

Сацыяльныя сеткі
Спасылкі

Аб правядзенні рэспубліканскай кантрольнай работы ў 10 класе

04.02.2019

Паважаныя бацькі, навучэнцы 10 класа!

Згодна загаду Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 17.09.2018 № 695 «Аб вывучэнні якасці агульнай сярэдняй адукацыі ў 2018/2019 навучальным годзе» ў мэтах рэалізацыі задачы па павышэнню якасці агульнай сярэдняй адукацыі падпраграмы «Развіццё сістэмы агульнай сярэдняй адукацыі» дзяржаўнай праграмы «Адукацыя і моладзевая палітыка» на 2016-2020 гады, зацверджанай пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 28 сакавіка 2016 г. № 250 ад 12 лютага 2019 года ў ДУА «Круговіцкі яслі-сад-сярэдняя школа» будзе праводзіцца рэспубліканская кантрольная работа (далей РКР) па беларускай мове.

РКР праводзіцца ў 10.00-10.45 у кабінеце фізікі. Выконваецца прынцып прыватнасці
(работы шыфруюцца), камісіі не правяраюць працы свайго рэгіёна. Падчас РКР навучэнцы могуць выходзіць з аўдыторыі (час адсутнасці фіксуецца ў пратаколе). Бацькі пасля абвяшчэння вынікаў за кантрольную работу, маюць права падаць заяву на імя дырэктара навучальнай установы аб паўторнай праверцы работы.

Пасля заканчэння РКР з навучэнцамі і настаўнікам беларускай мовы праводзіцца анкетаванне.

Звяртаем увагу на тое, што вынікі рэспубліканскай кантрольнай работы абагульняюцца, аналізуюцца спецыялістамі навукова-метадычнай установы «Нацыянальны інстытут адукацыі»
Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, публікуюцца на Нацыянальным адукацыйным партале і ў часопісе «Веснік адукацыі».

Падрабязная інфармацыя аб правядзенні кантрольнай работы – http://monitoring.adu.by/index.php/ru/

comments powered by DisqusАб правядзенні рэспубліканскай кантрольнай работы ў 10 класе