Апытанне

Як вы дабіраецеся ў школу?

Галасаваць

Вынікі мінулых апытанняў

Сацыяльныя сеткі
Спасылкі

Аб выкарыстанні піратэхнічных вырабаў

11.12.2018

У сувязі з набліжэннем навагодніх святаў актуальным становіцца пытанне папярэджання правапарушэнняў і надзвычайных здарэнняў, звязаных з піратэхнічнымі вырабамі. Петарды, ракеты, «бомбачкі", салюты, феерверкі і іншая навагодняя забаўляльная піратэхніка карыстаецца вялікім попытам і разам з тым уяўляе вялікую небяспеку.

Звяртаем увагу вучняў на недапушчальнасць набыцця піратэхнічных вырабаў. Выкарыстанне піратэхнічнай прадукцыі можа пацягнуць прычыненне шкоды здароўю і стварыць пагрозу жыццю як тым, хто яе выкарыстоўвае, так і навакольным грамадзянам.

Варта памятаць, што выкарыстанне піратэхнічных вырабаў у грамадскіх месцах расцэньваецца як дробнае хуліганства і цягне адказнасць, прадугледжаную артыкулам 17.1 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях, санкцыя якой прадугледжвае адказнасць у выглядзе штрафу ад 2 да 30 базавых велічынь або адміністрацыйны арышт да 15 сутак.

У дадзенай сітуацыі нагадваем аб адказнасці бацькоў, дзеці якіх здзяйсняюць правапарушэнні, але не дасягнулі 16 гадоў. Такая адказнасць для бацькоў вызначана артыкулам 9.4 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях і прадугледжвае пакаранне ў выглядзе штрафу да 10 базавых велічынь на першы раз. А ў выпадку паўторнага здзяйснення падлеткам правапарушэння яго бацькам пагражае штраф ад 10 да 20 базавых велічынь.

Інспекцыя па справах непаўналетніх Ганцавіцкага РАУС нагадвае ўсім навучэнцам, што прыносіць і выкарыстоўваць у школе і на яе тэрыторыі піратэхнічныя вырабы (петарды, ракеты і інш.) строга забаронена.

Паважаныя вучні і іх бацькі! Давайце сустрэнем Новы год і Каляды без правапарушэнняў!

comments powered by DisqusАб выкарыстанні піратэхнічных вырабаў