Апытанне

Як вы дабіраецеся ў школу?

Галасаваць

Вынікі мінулых апытанняў

Сацыяльныя сеткі
Спасылкі

Тыдзень добрых спраў

11.12.2018

Кажуць, што калі ёсць у чалавеку дабрыня, чалавечнасць, спагада, добразычлівасць, значыць, ён як чалавек адбыўся. У.А. Сухамлінскі пісаў «Калі добрыя пачуцці не выхаваны ў дзяцінстве, іх ніколі не выхаваеш». Калі чалавек любіць толькі сябе, ён не мае ні таварышаў, ні сяброў і, калі прыходзяць цяжкія жыццёвыя выпрабаванні, застаецца адзін, перажывае пачуццё адчаю, пакутуе. У дзяцінстве чалавек павінен прайсці школу выхавання добрых пачуццяў. Чалавечая дабрыня, міласэрнасць, уменне радавацца і перажываць за іншых людзей ствараюць аснову чалавечага шчасця.

У нашай школе прайшлі розныя мерапрыемствы, прысвечаныя Тыдню добрых спраў. Класныя кіраўнікі правялі класныя гадзіны «Спяшайцеся рабіць добрыя справы!», на якіх расказалі вучням аб неабходнасці праяўлення добрага стаўлення да навакольных людзей, асабліва да тых, хто мае патрэбу ў клопаце і ўвазе. Вучні 5-6 класаў прынялі ўдзел у акцыі «Накармі птушак зімой».

comments powered by DisqusТыдзень добрых спраў