Апытанне

Як вы дабіраецеся ў школу?

Галасаваць

Вынікі мінулых апытанняў

Сацыяльныя сеткі
Спасылкі

Тыдзень прафілактыкі «Наш выбар - жыццё без правапарушэнняў»

24.09.2018

Ничто мы так плохо не знаем, как то,
что каждый должен знать, – закон.
О.Бальза

Учынак - галоўны элемент чалавечых узаемаадносін, у якім выяўляюцца розныя якасці асобы, як добрыя, так і дрэнныя, стаўленне да праблем рэчаіснасці, да навакольных людзей.

Усялякі ўчынак цягне за сабой непазбежныя вынікі: змены ў адносінах людзей, у іх свядомасці, ён таксама цягне наступствы і для самой дзеючай асобы. Ўчынак заўсёды звязаны з пэўнай адказнасцю чалавека за свае дзеянні.

Таму адной з самых актуальных і сацыяльна значных задач, якія стаяць перад нашым грамадствам і школай сёння, безумоўна, з'яўляецца пошук шляхоў зніжэння росту злачынстваў сярод падлеткаў і павышэнне эфектыўнасці прафілактыкі.

Для гэтага ў рамках тыдня «Наш выбар - жыццё без правапарушэнняў» для вучняў нашай школы прайшлі наступныя мерапрыемствы: «Правы і абавязкі школьніка», «Правілы паводзін на ўроку і перапынку», «Ведай і прымяняй правілы дарожнага руху», «Веласіпед на дарогах», «Твой сябар-флікер» і іншыя.

comments powered by DisqusТыдзень прафілактыкі «Наш выбар - жыццё без правапарушэнняў»