Апытанне

Як вы дабіраецеся ў школу?

Галасаваць

Вынікі мінулых апытанняў

Сацыяльныя сеткі
Спасылкі

Фінансавая граматнасць - гэта ўпэўненасць у сваей будучыні!

21.03.2018

Сучасны свет немагчымы без грошай. Веды пра грошы з'яўляюцца вельмі важнымі, так як людзі карыстаюцца грашыма амаль кожны дзень, разлічваюцца імі за пакупкі і паслугі, з іх дапамогай імкнуцца рэалізаваць свае мары. Аднак не кожны чалавек з упэўненасцю можа сказаць, што добра ўмее распараджацца грашыма, ведае ў якое рэчышча іх накіраваць і як прымусіць «працаваць».

Фінансавая адукацыя неабходна ўсім катэгорыям грамадзян. Дзецям яна дае ўяўленне пра каштоўнасць грошай, закладвае падмурак для далейшага развіцця навыкаў планавання бюджэту і зберажэнняў. Моладзі фінансавая адукацыя можа дапамагчы ў вырашэнні праблемы фінансавання адукацыі або жыллёвай праблемы. Дарослым фінансавая граматнасць неабходная для кіравання асабістымі фінансамі.

У мэтах фарміравання фінансавай граматнасці моладзі ў нашай школе прайшлі наступныя мерапрыемствы: дзелавая гульня «Што значыць быць фінансава адукаваным», віктарына «Гісторыя грошай», інфармацыйная гадзіна «Падаткі і падаткаплацельшчыкі», гульня «Падарожжа ў краіну Капіталія», гульня - падарожжа «Твае першыя фінансы» і іншыя.

comments powered by DisqusФінансавая граматнасць - гэта ўпэўненасць у сваей будучыні!