Апытанне

Як вы дабіраецеся ў школу?

Галасаваць

Вынікі мінулых апытанняў

Сацыяльныя сеткі
Спасылкі

Вечар школьных сяброў

06.02.2018

У суботу, 3 лютага,  у нашай  школе, як і ў многіх школах Беларусі, адбыўся Вечар сустрэчы з выпускнікамі. Нажаль, выпускнікоў у гэты раз сабралася не вельмі многа. У мінулыя гады наша актавая зала была ў гэты дзень перапоўнена. Сёлета сярод прысутных былі выпускнікі, якія скончылі школу 45, 30, 25, 15, 10 гадоў назад, а таксама мінулагоднія выпускнікі, якія прыйшлі ў поўным складзе. Для ўсіх іх была падрыхтавана цудоўная праграма. Сёлетнія выпускнікі радавалі прысутных сваімі песнямі і сцэнкамі, а таксама праводзілі з кожным юбілейным выпускам цікавыя конкурсы. Усе госці былі задаволеныя праграмай вечара, пасля чаго яны змаглі яшчэ пагутарыць са сваімі аднакласнікамі, з настаўнікамі, успомніць цікавыя выпадкі са свайго школьнага жыцця.

Глядзець усе фотаздымкi (24)

comments powered by DisqusВечар школьных сяброў