Апытанне

Як вы дабіраецеся ў школу?

Галасаваць

Вынікі мінулых апытанняў

Сацыяльныя сеткі
Спасылкі

Тыдзень гуманітарных дысцыплін

27/11.2017

З 20 па 24 лістапада ў Круговіцкай школе праходзіў Тыдзень гуманітарных дысцыплін.

Дзень першы.

Адкрыўся тыдзень мерапрыемствам «Падарожжа ў краіну Філалогію» для вучняў 7 – 9 класаў. Каманды «Філолаг» і «Пушкін» спаборнічалі ў конкурсах: «У краіне граматыкі», «У рэдакцыі», «Паэтычны», «Моўнае майстэрства бізнесмена». Перамагла каманда «Філолаг».

Дзень другі.

Старшакласнікі былі запрошаны ў падарожжа па англаязычных краінах. «Свая гульня» – вельмі цікавае мерапрыемства, на якім змагаліся каманды «BlackCats» і «Butterflies». Рабяты праявілі кемлівасць і хутка адказвалі на пытанні. На працягу гульні сфарміравалася ўменне працаваць у камандзе. Перамагла каманда «BlackCats». Усім было весела!

Дзень трэці.

Конкурсная гульня «За смугой стагоддзяў». Каманды «Васілек» і «Рамонак» паказалі свае веды ў фальклорных жанрах: казкі, загадкі, прыказкі. Конкурс капітанаў даказаў, што каманда «Васілек» мацнейшая.

Дзень чацверты.

«Любі і ведай рускую мову» – пазнавальная віктарына для вучняў 5 – 7 класаў. Вучні адказвалі на пытанні, збіралі прымаўкі, адгадвалі загадкі, жарты, паяснялі сэнс фразеалагізмаў.

Дзень пяты.

«Турнір знатакоў нямецкай мовы»- віктарына для вучняў 6-8 класаў. Вучні былі падзелены на дзве каманды. Рабяты выконвалі лексіка-граматычныя заданні, адказвалі на краіназнаўчыя пытанні. У нялёгкай барацьбе перамагла дружба.

comments powered by DisqusТыдзень гуманітарных дысцыплін