Апытанне

Як вы дабіраецеся ў школу?

Галасаваць

Вынікі мінулых апытанняў

Сацыяльныя сеткі
Спасылкі

Апошні званок

30.05.2017

Шчымлівае пачуццё смутку, расстання з дзяцінствам, роднай школай, настаўнікамі, таварышамі не пакідае выпускнікоў  у дзень апошняга школьнага званка.

Колькі ў ім абяцанняў,
Гэты звон — крыху стогн,
Гэта сум развітання,
А надзеяў — мільён!

30 мая ў школах Беларусі прагучалі апошнія званкі. У нашай школе таксама гэтая майская раніца пачалася са свята Апошняга званка. Выпускнікі развітваліся са сваёй школай, настаўнікамі, шчаслівым часам дзяцінства. Наперадзе ў іх выпускны баль, паступленні ў вышэйшыя навучальныя ўстановы, дарослае жыццё. Для астатніх вучняў лінейка стала пачаткам самай шчаслівай, самай доўгачаканай пары - летніх канікулаў.

Многа гасцей сёння было ў школе, многа шчырых слоў віншаванняў і пажаданняў удачы прагучала на свяце. Наперадзе ў выпускнікоў - час выпускных экзаменаў і цэнтралізаванага тэсціравання. Пажадаем ім удачы !

comments powered by DisqusАпошні званок