Навігацыя
Апытанне

Як вы дабіраецеся ў школу?

Галасаваць

Вынікі мінулых апытанняў

Сацыяльныя сеткі
Спасылкі

Адносіны з сябрамі

- Пазнай лепш самога сябе. Знайдзі ў сабе цікавыя якасці - гэта дапаможа прыцягнуць да сябе аднагодкаў і захаваць аб'ектыўнае меркаванне аб іншых людзях.

- Развівай у сабе адчувальнасць і ўвагу да ўнутранага свету іншага чалавека. Імкніся пры гутарцы задаваць пытанні, якія цікавілі бы твайго суразмоўцу.

- Памятай, кожны годны павагі, бо ён - чалавек. Стаўся да іншых так, як бы ты жадаў, каб ставіліся да цябе.

- Праяўляй цікавасць да іншага чалавека. Навучыся знаходзіць у ім дабрае.

- Не заўважай дробныя недахопы таварыша. Ты жа таксама іх не пазбаўлены.

- Развівай уменне разумець гумар. Імкніся аджартоўвацца, калі хтосьці іранізуе з нагоды тваёй знешнасці або паспяховасці.

- Умей выслухаць таварыша, вучыся весці дыялог, а не гаварыць маналогі.

- Вучыся думаць творча, займайся чым-небудзь цікавым - гэта прыцягвае.

- Калі ты губляеш сябра, падумай, можа быць, вы абодва змяніліся, выраслі, таму і растаецеся. Заўсёды можна знайсці новых сяброў. Толькі сапраўдныя сябры застануцца з табой на ўсё жыццё.