Паважаныя бацькі!
Прыём у першыя класы дзяржаўнай установы адукацыі «Круговіцкая сярэдняя школа» Ганцавіцкага раёна ажыццяўляецца ў адпаведнасці з артыкулам 159 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі: «У 1 клас прымаюцца асобы, якім на 1 верасня адпаведнага навучальнага года спаўняецца шэсць і больш гадоў. Па жаданні аднаго з законных прадстаўнікоў дзіцяці дапускаецца прыём у 1 клас асобы, якой шэсць гадоў спаўняецца ў перыяд з 1 па 30 верасня адпаведнага навучальнага года». Заява падаецца бацькамі або законным прадстаўніком непаўналетняга.
У адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, «Палажэннем аб установе агульнай сярэдняй адукацыі» і ў мэтах удасканалення арганізацыі работы па прыёме навучэнцаў у першыя класы ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі прыём дакументаў у 1-я класы будзе ажыццяўляцца з 12 чэрвеня 2020 года па 28 жніўня 2020 года ў кабінеце дырэктара школы.
Пералік дакументаў для паступлення ў 1 клас:
- Заява законных прадстаўнікоў дзіцяці (бацькоў).
- Медыцынская карта (даведка) з пройдзенай медыцынскай камісіі з указаннем «Прыдатны да навучання з 6-ці гадоў» або «Прыдатны да навучання з 2018 г.".
- Копія пасведчання аб нараджэнні дзіцяці і арыгінал для параўнання.
- Копія пашпарта (пры яго наяўнасці).
Прыём дакументаў для залічэння дзяцей у першы клас з 12 чэрвеня па 28 жніўня 2020 года ў адпаведнасці з графікам:
- панядзелак - пятніца з 8.00 да 13.00, з 15.00 да 20.00
- субота з 11.00 да 13.00
Спіс адказных за прыём дакументаў у I клас у 2020/2021 навучальным годзе
Тэрміны
|
Час прыёму
|
Адказны педагагічны работнік
|
з 12.06 па 20.06
|
панядзелак - пятніца з 8.00 да 13.00, з 15.00 да 20.00
субота з 11.00 да 13.00
|
Муха А.П.
|
з 22.06 па 30.06
|
панядзелак - пятніца з 8.00 да 13.00, з 15.00 да 20.00
субота з 11.00 да 13.00
|
Ленкавец А.М.
|
з 01.07 па 25.07
|
панядзелак - пятніца з 8.00 да 13.00, з 15.00 да 20.00
субота з 11.00 да 13.00
|
Ярашэвіч Р.Я.
|
з 27.07 па 07.08
|
панядзелак - пятніца з 8.00 да 13.00, з 15.00 да 20.00
субота з 11.00 да 13.00
|
Саладуха В.М.
|
з 08.08 па 19.08
|
панядзелак - пятніца з 8.00 да 13.00, з 15.00 да 20.00
субота з 11.00 да 13.00
|
Маркавец А.А.
|
з 20.08 па 28.08
|
панядзелак - пятніца з 8.00 да 13.00, з 15.00 да 20.00
субота з 11.00 да 13.00
|
Занька А.А.
|
Калі першакласнік пераступае парог школы, вельмі важна, каб у яго партфелі знаходзіліся ўсе неабходныя канцылярскія прыналежнасці. Гэта дапаможа вашаму дзіцяці правільна арганізаваць сваё працоўнае месца ў класе. Мы прапануем вам пералік тых навучальных прыладаў, якія спатрэбяцца вашым дзецям кожны дзень на ўсіх прадметах, а таксама на ўроках выяўленчага мастацтва і працоўнага навучання на працягу ўсяго навучальнага года:
- Партфель;
- Пенал, у якім знаходзяцца дзве ручкі з сіняй пастай, два простых алоўка, стрыжань, гумка;
- Каляровыя алоўкі (12 колераў);
- Фламастэры;
- Лінейка даўжынёй 25-30 см;
- Гуаш, акварэль
- Каляровая папера;
- Альбом для малявання;
- Альбом для чарчэння
- Пэндзлі для малявання;
- Нажніцы;
- Набор кардона;
- Шклянка-непралівайка;
- Клеючы аловак; клей ПВА;
- Пэндзаль для клею;
- Пластылін; стэкі
- Сшытак у вузкую касую лінейку (5 шт.);
- Сшытак у клетку (5 шт.);
- Тэчка для сшыткаў;
- Вокладкі для сшыткаў;
- Набор вокладак для кніг;
- Закладкі для кніг;
- Кнігі-размалёўкі;
- Веер літар, лічбаў;
- Спартыўная форма, абутак
Інфармацыя на сайце Міністэрства адукацыі