Навігацыя
Апытанне

Як вы дабіраецеся ў школу?

Галасаваць

Вынікі мінулых апытанняў

Сацыяльныя сеткі
Спасылкі
25.04.2026

Захапленні маёй сям’і


 25 красавіка прайшло мерапрыемства пад назвай «Захапленні маёй сям’і». Галоўнымі героямі сталі вучні малодшых і сярэдніх класаў, якія прэзентавалі сямейныя хобі і традыцыі.

 Адны расказвалі пра гульні ў шашкі, якія аб’ядноўваюць некалькі пакаленняў, і нават правялі невялікі сяброўскі турнір. Іншыя дзяліліся сакрэтамі выпечкі і прэзентавалі пячэнні, прыгатаваныя разам з мамамі. Таксама ўразілі настольныя пазнаваўчыя гульні, за якімі дзеці разам з бацькамі, ці сёстрамі і братамі цікава і карысна праводзяць вольны час. Такія сумесныя заняткі робяць сям’ю мацнейшай. Калі дзеці бачаць, чым жывуць іх родныя, і самі дзеляцца гэтым, то ўзнікае сапраўдны дыялог і ўзаемапавага ў сям'і.