21 сакавіка вучні нашай школы наведалі сельскую бібліятэку вёскі Вялікія Круговічы ў межах прафарыентацыйнай работы. Экскурсія была арганізавана з мэтай азнаёміць дзяцей з рознымі прафесіямі, звязанымі з работай бібліятэкі і культуры.
Падчас візіту ўдзельнікі пазнаёміліся з працай бібліятэкараў, даведаліся пра важнасць кніг і іх уплыў на развіццё асобы. Акрамя таго, бібліятэкары распавялі пра магчымасці прафесійнага развіцця ў сферы інфармацыі і культуры.
Такія мерапрыемствы дапамагаюць дзецям лепш разумець свет прафесій і выбіраць свой шлях у будучыні.

