У шосты школьны дзень у нашай установе адукацыі адбылося мерапрыемства пад назвай “Традыцыі маёй сям’і”.
Мерапрыемства было накіравана на выхаванне павагі да сямейных каштоўнасцей, захаванне і перадачу традыцый ад пакалення да пакалення.
Як праводзіць час разам? Якія стравы пякуцца па бабуліных рэцэптах? Якія рэліквіі берагуцца ў сям'і? Адказамі на гэтыя і іншыя пытанні дзяліліся ўдзельнікі мерапрыемства. Хлопчыкі і дзяўчынкі з гонарам расказвалі пра сваіх родных, пра цікавыя звычкі і святы, якія аб'ядноўваюць іх сем’і.
Мэтай сустрэчы было ўмацаванне сувязі паміж пакаленнямі і абмен цікавымі сямейнымі звычаямі. Дзень прайшоў у цёплай атмасферы і паказаў, што традыцыі жывуць, пакуль іх берагуць і перадаюць дзецям.


