Навігацыя
Апытанне

Як вы дабіраецеся ў школу?

Галасаваць

Вынікі мінулых апытанняў

Сацыяльныя сеткі
Спасылкі
10.05.2025

Суботні майскі дзень выдаўся надзвычай сонечным і спрыяльным для правядзення спартыўных мерапрыемстваў. На стадыёне школы сабраліся вучні 3–7 класаў, каб пазмагацца за званне найлепшай футбольнай каманды і адзначыць Дзень здароўя. У паветры лунаў дух спартыўнага запалу і здаровай канкурэнцыі.

 У перапынках паміж матчамі для ўсіх прысутных былі арганізаваны вясёлыя конкурсы і віктарыны на тэму здаровага ладу жыцця. Вучні з задавальненнем адказвалі на пытанні пра правільнае харчаванне, важнасць фізічнай актыўнасці і шкоду курэння.

 У выніку напружанай барацьбы пераможцамі спаборніцтваў сталі вучні 6 -7 класаў. Але галоўнае, што ў гэты дзень усе ўдзельнікі атрымалі масу станоўчых эмоцый, зарад бадзёрасці і яшчэ раз пераканаліся ў важнасці здаровага ладу жыцця.