У школе ў суботні дзень прайшло мерапрыемства "Духоўныя і маральныя каштоўнасці. Што важна?" Пад час дыялогу настаўнік расказала вучням пра маральную сутнасць чалавечай жыццядзейнасці. Навучэнцы актыўна ўдзельнічалі ў гутарцы, адказвалі на пытанні, што для іх азначаюць паняцці духоўнасці і маральнасці, якія маральныя нормы паводзін з'яўляюцца асноўнымі ў іх жыцці.

