У рамках мерапрыемстваў шостага школьнага дня прайшоў занятак Школы эфектыўнага лідэрства. Навучэнцы 9 класа, члены Савета дружыны, члены Знаменнай групы школы распавялі малодшым сваім таварышам аб праектах БРПА, у якіх яны паспяхова ўдзельнічалі, аб лідэрстве і дружбе. Старэйшыя сябры з малодшымі школьнікамі ўдзельнічалі ў віктарыне на веданне гісторыі і сімвалаў нашай краіны.