Весела, цікава і пазнавальна прайшоў сёння ў нашай школе суботні дзень. У школу завітала многа гасцей: педагогі і выхаванцы раённага цэнтра дзіцячай і юнацкай творчасці, вучні Агарэвіцкай сярэдняй школы і Кукаўскай сярэдняй школы.
Дзеці мелі магчымасць паўдзельнічаць у краязнаўчай віктарыне, у турніры знатакоў, а таксама ў майстар-класах дэкаратыўна прыкладной творчасці. Пераможцы ў конкурпсах нават атрымалі прызы-падарункі.
Завяршыліся суботнія мерапрыемствы канцэртам, які падрыхтавалі ўдзельнікі аб'яднання па інтарэсах "Журавінка". 



