Навігацыя
Апытанне

Як вы дабіраецеся ў школу?

Галасаваць

Вынікі мінулых апытанняў

Сацыяльныя сеткі
Спасылкі
23.03.2024

У суботу 23 сакавіка 2024 года, у рамках мепрапрыемстваў шостага школьнага дня, навучэнцы 10-11 класаў нашай школы пабывалі на Дні адчыненых дзвярэй у Ганцавіцкім РАУС. Хлопцы пабывалі ў аператыўна-дзяжурнай частцы, пакоі для затрыманых, ізалятары часовага ўтрымання. Таксама школьнікі азнаёміліся з узбраеннем і змаглі прымерыць на сабе спецыяльныя сродкі, даведаліся аб правілах іх прымянення і выкарыстання супрацоўнікамі міліцыі. Пазнаёміліся са стэндам з узнагародамі і кубкамі супрацоўнікаў, што заваяваны на розных спартыўных спаборніцтвах. У завяршэнні экскурсіі навучэнцам расказалі аб правілах і парадку паступлення ва ўстановы адукацыі сістэмы МУС Рэспублікі Беларусь.