Навігацыя
Апытанне

Як вы дабіраецеся ў школу?

Галасаваць

Вынікі мінулых апытанняў

Сацыяльныя сеткі
Спасылкі
17.02.2024

17 лютага 2024 года вучні 8-9 класаў нашай школы наведалі Ганцавіцкі дзяржаўны аграрны каледж. Вельмі цікавай была экскурсія ў вучэбны корпус, у час якой выкладчыкі расказалі аб прафесіях, якія можна атрымаць у навучальнай установе, паказалі навучальныя кабінеты. У ходзе размовы вучні атрымалі поўную інфармацыю аб умовах паступлення і навучання ў каледжы, выплаце стыпендый і магчымасці прадоўжыць навучанне ў ВНУ. Асаблівая ўвага была нададзена перавагам навучання на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі. Дзверы Ганцавіцкага дзяржаўнага аграрнага каледжа заўсёды адчыненыя для мэтанакіраваных маладых людзей.