Навігацыя
Апытанне

Як вы дабіраецеся ў школу?

Галасаваць

Вынікі мінулых апытанняў

Сацыяльныя сеткі
Спасылкі
13.01.2024

Насычаным выдаўся шосты школьны дзень 13 студзеня 2024 года для вучняў нашай школы.

 У рамках работы па вывучэнню тэмы генацыда беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны навучэнцы 5-6 класаў наведалі выставу ў Ганцавіцкім раённым краязнаўчым музеі.

 У школе пачаткоўцы весела правялі Дзень снегу. Дзеці радаваліся цудоўнаму зімоваму надвор’ю, гулялі ў актыўныя гульні на свежым паветры. А пасля ўсіх чакала гарачая гарбата з пачастункамі. Падчас чаявання вучні пазнаёміліся з гісторыяй свята Дзень снегу, мэтамі яго правядзення.