Навігацыя
Апытанне

Як вы дабіраецеся ў школу?

Галасаваць

Вынікі мінулых апытанняў

Сацыяльныя сеткі
Спасылкі
16.09.2023

 Адно з найважнейшых рашэнняў у жыцці чалавека – выбар прафесіі. Мерапрыемства "Прафесіі маёй вёскі", якое праходзіла ў шосты школьны дзень, 16 верасня 2023 года, садзейнічала набыццю падлеткамі ведаў аб прафесіях, актывавала дзяцей для каштоўнасна-маральных разважанняў, звязаных з выбарам прафесіі. Навучэнцам прапанавана было ўспомніць і скласці прыказкі аб працы, разгадаць зашыфраваныя загадкі аб прафесіях, якія сустракаюцца ў нашай вёсцы. Заданне ў выглядзе рэбуса "Знайдзі прафесію ў школе" таксама выклікала ў рабят немалую цікавасць. Скончылася займальнае і пазнавальнае мерапрыемства вясёлай віктарынай.