Навігацыя
Апытанне

Як вы дабіраецеся ў школу?

Галасаваць

Вынікі мінулых апытанняў

Сацыяльныя сеткі
Спасылкі
24.12.2022

24 снежня напярэдадні Каляд і Новага года ў ДУА «Круговіцкая сярэдняя школа» прайшла бацькоўская субота. Сустрэча адбылася ў формекруглага стала па тэма "Сямейныя традыцыі". Прысутныя падзяліліся сваімі сямейнымі традыцыямі святкавання Новага года і Каляд, рэцэптамі страў, якія тадыцыйна гатуюць на святочны стол. Але больш за ўсё бацькі ўспаміналі сваё дзяцінства, той час калі вучыліся ў школе, аб тым, што навагоднія святы праходзілі ў школе цікава, масава. Усе дзеці рыхтавалі карнавальныя касцюмы сваімі рукамі, за гэта атрымлівалі падарункі, але для гэтага патрэбна “абараніць” свайго персанажа. Гэта магла быць пастаноўка, песня альбо верш. Працавала навагодняя пошта, вучні загаддзя кідалі ў навагоднюю скрыню віншавальныя паштоўкі для сяброў, настаўнікаў.

Удзельнікі круглага стала таксама даведаліся як у розныя эпохі на тэрыторыі Беларусі мяняліся навагоднія абрады, рытуалы і персанажы.