Навігацыя
Апытанне

Як вы дабіраецеся ў школу?

Галасаваць

Вынікі мінулых апытанняў

Сацыяльныя сеткі
Спасылкі
29.10.2022
У гасцях у каралевы Гарбузы

У нашай школе 29 кастрычніка ў рамках тыдня экалагічнага і мастацка-эстэтычнага цыкла прайшло мерапрыемства «У гасцях у каралевы Гарбузы». Удзел у мерапрыемстве прынялі прадстаўнікі Кукаўскай СШ, Дзяніскавіцкай СШ, Чудзінскай СШ, Агарэвіцкай СШ. Вечар быў займальным і цікавым. Навучэнцы спявалі песні, ставілі сцэнкі з любімых мультфільмаў, у канцы канцэртнай праграмы гледачы з дапамогай тайнага галасавання выбралі караля і каралеву вечара. Імі сталі прадстаўнік Круговіцкай СШ і прадстаўніца Чудзінскай СШ. Мерапрыемства садзейнічала развіццю творчых і пазнавальных здольнасцяў вучняў, а таксама выхаванню калектывізму і таварыства.Вечар завяршыўся танцавальна-забаўляльнай праграмай, дзе хлопчыкі і дзяўчынкі весяліліся, ладзілі танцавальныя батлы.