



«Книга памяти»
В Год исторической памяти в период с начала апреля по сентябрь текущего года в Министерстве труда и социальной защиты проходила акция-эстафета «Горжусь подвигом ветерана-земляка». В рамках акции были сняты видеоролики с рассказами ветеранов ВОВ, узников, жителей блокадного Ленинграда и свидетелей войны, с воспоминаниями их родственников, с авторскими сюжетами работников социальных учреждений.
Данные видеоролики легли в основу электронной «Книги памяти», которая была сформирована ко Дню народного единства. Книга, помимо ссылок на видео, содержит краткое описание о героях сюжетов, а их порядка 60. Эти истории невозможно воспринимать равнодушно. Они трогают до глубины души и навсегда врезаются в память.
Видеоролики подготовили сотрудники учреждений социального обслуживания системы Минтруда и соцзащиты: самостоятельно разработали сценарии, зачастую брали интервью у очевидцев военных событий, занимались съемкой и монтажом. И все для того, чтобы сохранить невероятно ценные данные о войне.
Электронная «Книга памяти» доступна по ссылке https://www.mintrud.gov.by/ru/kniga-pamyati-ru и QR-коду.

20.02.2025
Сёння 20.02.2025 года, на базе ўстановы адукацыі «Ганцавіцкі дзяржаўны аграрны каледж» прайшло спартыўнае мерапрыемства «Абаронца Айчыны» сярод каманд устаноў адукацыі раёна, прысвечанае Дню Абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. У дадзеным мерапрыемстве прынялі ўдзел 5 каманд, сярод якіх і навучэнцы Круговіцкай сярэдняй школы. У выніку ўпартай барацьбы навучэнцы нашай школы занялі другое месца. Віншуем нашу каманду!!!


14.02.2025
Вучні нашай школы прынялі ўдзел у мерапрыемстве, прысвечаным прысваенню Агарэвіцкай сярэдняй школе імя Мікалая Аляксандравіча Крысюка - героя-інтэрнацыяналіста.
На мерапрыемстве прысутнічалі прадстаўнікі мясцовай адміністрацыі, ветэраны-афганцы, а таксама бацькі і жыхары вёскі Агарэвічы. Падчас урачыстай праграмы былі прадстаўлены выступленні вучняў, прысвечаныя жыццю і подзвігам земляка.

23.12.2024
З 16 снежня па 20 снежня пераможцы раённага этапу вучэбна-трэніровачных збораў «Пераможца» па ваенна-патрыятычнай падрыхтоўцы Сычэвіч Марыя (навучэнка ДУА «СШ №2» г.Ганцавічы) і Заяц Уладзіслаў (навучэнец ДУА «Круговіцкая СШ»), прынялі ўдзел у абласных зборах на базе філіяла УА «БДОЦМТ» «Маладзёжны патрыятычны цэнтр», які знаходзіцца на Кобрынскім умацаванні Брэсцкай крэпасці. Удзельнікі збораў пранікліся духам патрыятызму, пазнаёміліся з новымі сябрамі і годна здалі залікі па ўсіх дысцыплінах: разборка-зборка АК, тапаграфічны тэст, арыентаванне ў закрытым памяшканні, арыентаванне на тэрыторыі Кобрынскага ўмацавання Брэсцкай крэпасці, стральба з пнеўматычнай зброі, стральба з лазернага АК, Медыцынская падрыхтоўка, тэст па гісторыі абароны Брэсцкай крэпасці.




09.12.2024
У музейным пакоі "Нам завешчана памяць і слава" Круговіцкай сярэдняй школы для вучняў 8- 9 класаў прайшоў музейны ўрок на тэму "Без права на забыццё".
Экскурсаводы з ліку вучняў 9 класа пазнаёмілі ўдзельнікаў з гісторыяй нашага краю ў гады Вялікай Айчыннай вайны, расказалі пра першыя дні вайны ў нашым раене, жахі фашысцкага акупацыйнага рэжыму, усенародную барацьбу за вызваленне нашай краіны, гераізм землякоў на франтах Другой сусветнай і Вялікай Айчыннай вайны.
Гісторыі з сямейнага альбома дазволілі ўдзельнікам урока эмацыянальна асэнсаваць значэнне кожнага чалавека ў набліжэнні Вялікай Перамогі. Гісторыя нашага краю -- гэта гісторыя нашых дзядоў і прадзедаў, якія сваім гераічным лесам заслужылі права назаўжды жыцьу памяці будучых пакаленняў.
08.10.2024
8 кастрычніка ў школе адбылася сустрэча начальніка адасобленай групы (Ганцавіцкага раёна) ваеннага камісарыята Лунінецкага і Ганцавіцкага раёнаў Андрэя Андрэевіча Блашчанкі са старшакласнікамі. У час сустрэчы Андрэй Андрэевіч расказаў і паказаў відэафільм аб Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь, аб тым, якія спецыяльнасці там можна набыць, аб асаблівасцях паступлення і навучання ў гэтай навучальнай установе, аб нялёгкім, але цікавым жыцці ваенных. У час сустрэчы з ваенкомам вучні змаглі атрымаць адказы на пытанні, якія іх цікавілі.


10.02.2023
10 студзеня нашу школу наведаў начальнік адасобленай групы (Ганцавіцкага раёна) ваеннага камісарыята Лунінецкага і Ганцавіцкага раёнаў Андрэй Андрэевіч Блашчанка. У час сустрэчы са старшакласнікамі ён спачатку расказаў і паказаў відэафільм аб Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь., аб тым, якія спецыяльнасці там можна набыць, аб асаблівасцях паступлення і навучання ў гэтай навучальнай установе, аб нялёгкім, але цікавым жыцці ваенных. А затым Андрэй Андрэевіч адказаў на пытанні, якія ўзніклі ў старшакласнікаў у час сустрэчы з ваенкомам.


24.01.2023
У рамках Года міру і стварэння, рэалізацыі праекту "Правільны выбар" у школе наладжана супрацоўніцтва з рознымі навучальнымі ўстановамі краіны. Сёння на мерапрыемства для старшакласнікаў школы быў запрошаны выпускнік 2019года Гайцюкевіч Сяргей Дзмітрыевіч, які цяпер навучаецца на 4 курсе ваеннага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі. Ён паведаміў школьнікам аб дзейнасці сваёй навучальнай установы, расказаў аб правілах прыёму і ўмовах навучання, а таксама адказаў на пытанні вучняў, якія ўзніклі ў ходзе мерапрыемства.

