Навігацыя
Апытанне

Як вы дабіраецеся ў школу?

Галасаваць

Вынікі мінулых апытанняў

Сацыяльныя сеткі
Спасылкі

Навіны бацькоўскага універсітэта

Навіны праекта 

0604.2024г. У ходзе правядзення мерапрыемстваў тыдня здаровага ладу жыцця “Здаровы я – здаровая краіна” у шосты школьны дзень педагог-псіхолаг Ленкавец А.М. правяла кансультацыю для бацькоў “Развіваем эмацыянальны інтэлект дзіцяці” у рамках праекта “Бацькоўскі універсітэт”.

 14 марта, в  нашей школе состоялось общешкольное собрание, на котором присутствовали представители различных заинтересованных органов.

Все участники собрания проявили активность и заинтересованность в деле образования наших детей. Важные темы были подняты в ходе обсуждений, и каждый представитель внес свой вклад в выработку оптимальных решений. Были рассмотрены вопросы, связанные с качеством преподавания, материально-техническим обеспечением школы, а также дополнительным образованием для учеников.

Благодаря участию представителей заинтересованных органов, собрание стало платформой для обсуждения проблем и поиска возможных путей их решения. Обратившись к экспертизе специалистов, учителям удалось получить ответы на вопросы, не имеющие ясного решения и принять во внимание широкий спектр мнений.

Одним из ключевых моментов общешкольного собрания было осознание значимости роли каждого представителя в формировании полноценного образовательного процесса. Благодаря обсуждениям и диалогу, была разработана целостная стратегия образования, которая сможет быть реализована благодаря совместным усилиям: школы, учителей, родителей и представителей органов власти.

14.12.2023 у ДУА "Круговіцкая сярэдняя школа" прайшоў бацькоўскі сход, на якім абмяркоўваліся актуальныя пытанні ўзаемадзеяння сям'і і школы па павышэнню ўзроўню якасці навучання і бяспекі непаўналетніх. На сходзе выступілі дырэктар школы, псіхалог, класныя кіраўнікі, прадстаўнікі бацькоўскага камітэт, а таксама супрацоўнік РАУС. Яны распавялі пра метады і фармы працы з вучнямі, пра арганізацыю дасугу і кантролю за домашнім заданнем, пра правілы і нормы паводзінаў у школе. Таксама абмеркавалася роля сям'і ў фармаванні асабістасці дзяцей, у выхаванні іх ценнасцей, увагі і адказнасці. Бацькам былі прапанаваны розныя варыянты супрацоўніцтва з школай: удзел у гуртках, праектах, святах, кансультацыях, трэнінгах і т.д. Сход быў дастаткова прадуктыўным і карысным для ўсіх удзельнікаў.

19.10.2023 у рамках тыдня бацькоўскай любові навучэнцы нашай школы падрыхтавалі святочны канцэрт для сваіх бацькоў.

18 мая 2023 года у нашай школе прайшоў агульнашкольны бацькоўскі сход, на якім былі абмеркаваны пытанні летняй занятасці і бяспекі непаўналетніх.

Сямейныя захапленні - гэта не толькі магчымасць з’яднаць сям'ю, але і перадаць свае веды дзецям, узбагаціць іх унутраны свет, выхоўваць працавітасць, развіваць назіральнасць, уменне ўзаемадзейнічаць у калектыве, уменне дамаўляцца, развіць інтэлект і здольнасці свайго дзіцяці. 

 У шосты школьны дзень, 22 красавіка, у рамках праекта “Бацькоўскі універсітэт” была праведзена гутарка з бацькамі аб сямейных традыцыях, захапленнях дзяцей, а таксама анкетаванне па тэме "Сямейныя захапленні". У час заняткаў былі выкананы міні-праекты і правядзены гутаркі з вучнямі аб захапленнях і традыцыях у іх сем’ях.

23 сакавіка было праведзена пасяджэнне бацькоўскага ўніверсітэта, дзе разгледжаны пытанні “Правілы паводзін з падлеткамі. Асаблівасці пераходнага ўзросту”. Класны кіраўнік 7 класа, Дунчык Таццяна Паўлаўна, пазнаёміла бацькоў з сучаснымі падыходамі да выхавання падлеткаў. Калі дзіця становіцца падлеткам, звыклыя правілы выхавання перастаюць працаваць, бацькі аказваюцца ў тупіку.Таццяна Паўлаўна прапанавала выкарыстаць 10 правіл, якія дапамагаюць пазбегнуць канфліктных сітуацый. Працу бацькоўскага ўніверсітэта дапамагала арганізаваць псіхолаг Лемяшэўская Наталля Аляксандраўна, якая заклікае як мага часцейпрадстаўляць на месцыдзіцяцісаміхсябе і знаходзіць паразуменне. Праца была плённай, усе былі задаволены, што набылі новыя веды і могуць іх выкарыстаць у выхаванні дзяцей.

16 сакавіка ў нашай школе адбыўся агульнашкольны бацькоўскі сход. Пытанні схода тычыліся завяршэнню навучальнага года і дзелавога стылю адзення навучэнцаў на новы навучальны год, а таксама паспяховасці і паводзін дзяцей.

04.03.2023 года ў ДУА "Круговіцкая сярэдняя школа"  прайшоў бацькоўскі сход, на якім бацькі былі азнаёмлены з адказнасцю за ўдзел непаўналетніх у масавых якцыях, несанкцыяніраваных мітынгах. Прысутным яшчэ раз нагадалі звяртаць увагу на сваіх дзяцей, цікавіцца іх жыццём, кантраляваць, з кім яны маюць зносіны, у тым ліку ў інтэрнэце.

У бацькоўскую суботу, 25 лютага, у нашай школе прайшла сямейная гульня-віктарына “Калі ёсць сям’я – значыць, шчаслівы я!”. Рабяты разам з мамамі разгадвалі красворды “Сваяцкія сувязі”, удзельнічалі ў конкурсе прыказак пра сям’ю “Народная мудрасць”, успаміналі песні дзяцінства, малявалі малюнкі пра сям’ю, адказвалі на пытанні віктарыны. А дапамагалі ім у гэтым пялесткі кветачкі-сяміцвеціка. У канцы мерапрыемства удзельнікі зрабілі выснову, што толькі ў сям’і чалавек па-сапраўднаму шчаслівы.

У нашай школе 17 лютага 203 года адбыўся агульнашкольны бацькоўскі сход “Прафілактыка супрацьпраўных паводзін няпаўналетніх”. Перад бацькамі выступілі прадстаўнікі зацікаўленных ведамстваў. Старшы лейтэнант інспектар Ганцавіцкага РАУС Бур’як У.В. правеў гутарку на тэму “Прафілактыка ўжывання наркатычных рэчываў”. Старшыня Нацкага сельскага савета Мышкавец Л.Дз. пазнаеміла бацькоў са статыстыкай правапарушэнняў і злачынстваў непаўналетніх на тэрыторыі Ганцавіцкага раёна, параіла больш увагі ўдзяляць сваім дзецям. Класны кіраўнік 5 класа Гайцюкевіч Т.Р. засяродзіла ўвагу ўдзельнікаў сходу на папярэджанні няшчасных выпадкаў на лёдзе і каля вадаёмаў, раздала бацькам памяткі па правілах бяспечных паводзін каля вадаёмаў. І ў канцы сходу педагог-псіхолаг Лемяшэўская Н.А. расказала бацькам, як пазбегнуць непаразумення паміж бацькамі і дзецьмі, правяла анкетаванне законных прадстаўнікоў непаўналетніх на тэму ўзаемаадносін у сям’і, дала парады па вырашэнню канфліктаў ў сямейных ўзаемаадносінах.