Навігацыя
Апытанне

Як вы дабіраецеся ў школу?

Галасаваць

Вынікі мінулых апытанняў

Сацыяльныя сеткі
Спасылкі
30.10.2021

Віктарына: "Жыццё без небяспекі"

30 кастрычніка для вучняў пачатковых класаў прайшла гульня - віктарына "Жыццё без небяспекі".

Мэта: правесці гульню-віктарыну на замацаванне правіл бяспечных паводзін,выхоўваць беражлівыя адносіны да свайго жыцця і свайго здароўя.

Жыццё кожнага чалавека цэннае. Найважнейшымі правамі чалавека з'яўляюцца права на жыццё і права на асабістую бяспеку. Для таго, каб выконваліся гэтыя правы чалавека ў нашай дзяржаве, дзейнічаюць праваахоўныя органы, служба выратавання і іншыя.

Але не ўсё залежыць толькі ад гэтых службаў. Вельмі шмат залежыць ад самога чалавека. Ад таго, як людзі выконваюць законы, ад імкнення не прычыняць адзін аднаму шкоду, ад адказнасці.

Ваша жыццё, дзеці, і бяспека шмат у чым залежаць ад адказнага стаўлення да сябе і навакольных. Захаванне правілаў бяспекі ў школе, дома, на вуліцы павінны стаць важнай часткай вашага жыцця.

Бяспека - становішча, пры якім не пагражае небяспека каму-небудзь, чаму-небудзь.

Такім чынам, сёння мы з вамі абмяркоўвалі важныя правы чалавека - гэта права на жыццё і бяспеку.

Дзеці прыйшлі да высновы, што, каб не апынуцца ў небяспецы, трэба ведаць і выконваць правілы бяспекі.

Інтэлектуальная гульня «Што? Дзе? Калі?»

Мэты: паглыбленне ведаў навучэнцаў, развіццё ўвагі і лагічнага мыслення; уменне працаваць у камандзе.

У гульні «Што? Дзе? Калі?» прынялі ўдзел дзве каманды: гэта каманда «Пачамучкі» і каманда «Разумнікі і разумніцы». Яна складалася з наступных тураў: першы – літаратурны конкурс, другі- лагічны, трэці – матэматычны, чацвёрты – конкурс па пазнанні свету, пяты – “Угадай-ка”, шосты – “Рэдактар”.

Дзеці давалі правільныя адказы і паспяхова справіліся з усімі заданнямі.

 

comments powered by Disqus