Навігацыя
Апытанне

Як вы дабіраецеся ў школу?

Галасаваць

Вынікі мінулых апытанняў

Сацыяльныя сеткі
Спасылкі
04.09.2021

Гульнявы занятак «Бяспечны шлях»

4 верасня ў суботні дзень для дзяцей 1-6 класаў праводзіўся гульнявы занятак «Бяспечны шлях».

Мэта: фарміраваць уяўленне школьнікаў аб правілах бяспечных паводзін на дарозе праз гульнявую дзейнасць.

На занятку прагучаў верш пра Законы Павагі: правілы дарожнага руху, праводзіліся розныя гульні: «Дазваляецца - забараняецца», «Складзі знак», «Скрыжаванне загадак», віктарына «Шчаслівы выпадак» і іншыя.

Сёння мы паўтарылі правілы дарожнага руху. Ведаць іх павінен кожны дарослы і дзіця. Выконваць гэтыя правілы - значыць паважаць іншых удзельнікаў дарожнага руху, не падвяргаць небяспецы ні сваё, ні чужое жыццё і здароўе.

Не парушаючы іх, тады ў нас не будзе няшчасных выпадкаў на дарогах, і дзеці вырастуцьдужымі і здаровымі.

Мы вучымся выконваць правілы дарожнага руху

У рамках Дэкады бяспекі дарожнага руху для вучняў 7-10 класаў прайшло мерапрыемства гадзіна зносін «Мы вучымся выконваць правілы дарожнага руху».

Мэта: садзейнічаць паглыбленню ведаў вучняў аб правілах дарожнага руху; актывізаваць веды вучняў у вобласці правілаў дарожнага руху; развіваць увагу, кемлівасць; выхоўваць навыкі выканання асноўных правіл паводзін вучняў на дарозе, з мэтай папярэджання дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму; пашырэнне ўяўленняў вучняў аб дарожным асяроддзі.

Гадзіна зносін прайшлаў форме круглага стала, на якім разглядаліся прычыны дарожна-транспартных здарэнняў і меры, якія прымаюцца для іх памяншэння, правілы паводзін на дарозе, у транспарце, так як з усяго ліку дарожна-транспартных здарэнняў палова здзяйсняецца з удзелам пешаходаў. Гэта страшны паказчык, які сведчыць аб нізкай культуры пешаходаў і вадзіцеляў. Штогод у свеце ў выніку ДТЗ гінуць і атрымліваюць раненні больш за 50 млн. чалавек. Сусветная арганізацыя аховы здароўя сведчыць, што на долю ДТЗ больш за 30% смяротных зыходаў ад усіх няшчасных выпадкаў.

Удзельнікі круглага стала адзначылі, што мы павінны паважаць дарогу, каб дарога паважала нас. Дарога не церпіць непаслухмяных і забірае жыццё.

 План мерапрыемстваў 4 верасня 2021 года

МерапрыемстваКласЧас правядзенняМесца правядзенняАдказныя
Аб’яднанні па інтарэсах
Секцыя па футболе 5-10 09.00 – 11.15 Спартыўная зала Студзент У.С.
Агульнашкольныя  мерапрыемствы
Гульнявы занятак «Бяспечны шлях» 1-6 10.00 – 11.00 Кабінет пачатковых
класаў
Муха С.Ю.
Час зносін «Мы вучымся выконваць правілы дарожнага руху» 7-10 11.00 – 12.00 Кабінет беларускай мовы Студзент Т.Г.
Прафесійная падрыхтоўка
Працоўнае навучанне 10-11 09.00 – 15.00 Ганцавіцкі ліцэй Грыцкевіч Т.А.
Прадметныя кансультацыі
Кансультацыя па матэматыцы 8 10.00 – 11.00 Кабінет матэматыкі Студзент Т.Г.
Сацыяльна-педагагічная і псіхалагічная служба
Кансультацыя
«Маё здароўе ў маіх руках»
Бацькі 09.00 – 10.00 Кабінет рускай мовы Муха С.А.
Настаўніцка-бацькоўскі патруль
Рэйд па месцах масавага адпачынку моладзі 21.30 – 24.00 в.В.Круговічы Па графіку
Работа грамадскіх аб’яднанняў
Інтэлектуальны онлайн – квіз  «Гэта наша з табой біяграфія…» 9 11.20 – 12.20 Кабінет інфарматыкі Бруцкая Н.Ф.

 

comments powered by Disqus