О край родны, край прыгожы!
22 мая ў суботні дзень для вучняў 7-9 класаў была праведзена віктарына “О край родны, край прыгожы!” з мэтай выхавання любові і павагі да Беларусі, яе чароўнай прыроды, да роднай мовы; далучэння да спадчыны свайго народа; фарміравання жадання больш ведаць аб мінулым і сучасным сваёй Радзімы.
Віктарына прайшла па наступных прыпынках: "Спадчына", на якім вучні ўспомнілі знакамітых землякоў, "Літаратурны" – гэты прыпынак быў прысвечаныхараству роднага краю.
Трэці прыпынак быў прысвечаны прыродзе роднага краю.
На чацвертым прыпынку гаспадарыла беларуская мова. Беларусы павінны любіць і шанаваць сваю мову.
Наступны прыпынак "Фальклорны". Тут вучні паказалі, якія яны артысты і як добра ведаюць беларускі фальклор.
Апошні прыпынак "Беларусь сучасная"
В. Вярбы “Не забывай”
Ад ветру гнуцца вербалозы,
Бяжыць дарога напрасткі.
Мой край – бялюткія бярозы
Абапал сіняе ракі.
Высока ў небе вырай кружыць,
Ляціць за сіні небакрай.
Не забывай ніколі, дружа,
Сваю зямлю, свой родны край.
Вусны часопіс "У свеце прафесій"
У шосты школьны дзень, 22 мая, для вучняў 9-11 класаў быў праведзены вусны часопіс "У свеце прафесій".
Прафесія - асноўны род заняткаў, працоўнай дзейнасці.
Вучні пазнаёміліся з сучаснымі прафесіямі, якія былі прадстаўлены ў прэзентацыі і на стэндзе. У канцы мерапрыемства быў зроблены вынік: усе прафесіі важныя і патрэбныя ў свеце, а для гэтага вам трэба добра вучыцца.
План мерапрыемстваў 22 мая 2021 года
Мерапрыемства | Клас | Час правядзення | Месца правядзення | Адказныя |
Аб’яднанні па інтарэсах |
Секцыя па футболе |
4-8 |
09.00 – 11.15 |
Спартыўная зала |
Студзент У.С. |
Агульнашкольныя мерапрыемствы |
Віктарына «Сустрэча ў клубе знаўцаў» |
1-6 |
10.00 – 10.45 |
Кабінет пачатковых класаў |
Муха Н.М. |
Прафарыентацыйная субота Вусны часопіс «У свеце прафесій» |
9-11 |
11.00 – 11.45 |
Кабінет рускай мовы |
Ленкавец А.М. |
Віктарына «О край родны, край прыгожы» |
7-9 |
10.00 – 10.45 |
Кабінет беларускай мовы |
Гайцюкевіч З.М. |
Прадметныя кансультацыі |
Кансультацыя па беларускай мове |
9 |
09.00 – 09.50 |
Кабінет беларускай мовы |
Гайцюкевіч З.М. |
Прафесійная падрыхтоўка |
Працоўнае навучанне |
11 |
09.00 – 15.00 |
Ганцавіцкі ліцэй |
|
Працоўнае навучанне |
10 |
09.00 – 11.35 |
Кабінет інфарматыкі |
Саладуха В.М. |
Настаўніцка-бацькоўскі патруль |
Рэйд па месцах масавага адпачынку моладзі |
|
21.30 – 24.00 |
в.В.Круговічы |
Па графіку |
Удзел у раённых мерапрыемствах |
Дзень піянерскай дружбы |
5-7 |
09.00 – 13.00 |
РЦДзЮТ |
Бруцкая А.Ф. |