Навігацыя
Апытанне

Як вы дабіраецеся ў школу?

Галасаваць

Вынікі мінулых апытанняў

Сацыяльныя сеткі
Спасылкі
16.01.2021

План мерапрыемстваў ДУА «Круговіцкі яслі-сад-сярэдняя школа» на суботу 16 студзеня 2021 года

МерапрыемстваКласЧас правядзенняМесца правядзенняАдказныя
Аб’яднанні па інтарэсах
Секцыя па футболе 5-9 09.00 – 11.15 Спартыўная пляцоўка Студзент У.С.
Гурток «Народны лад беларусаў» 2-5 10.00 – 11.00 Кабінет працы Муха С.Ю.
Агульнашкольныя  мерапрыемствы
Бацькоўская субота
«Як добра, калі мы разам»
Бацькі,
1-11
09.00 – 10.00 Кабінет англійскай мовы Муха С.А.
Інтэлектуальная гульня «Разумнікі і разумніцы» 7-11 10.00 – 11.00 Кабінет рускай мовы Муха Л.І.
Прадметныя кансультацыі
Кансультацыя па рускай мове 9 11.00 – 12.00 Кабінет англійскай мовы Муха Л.І.
Прафесійная падрыхтоўка
Працоўнае навучанне 11 09.00 – 15.00 Ганцавіцкі ліцэй
Працоўнае навучанне 10 09.00 – 11.35 Кабінет інфарматыкі Саладуха В.М.
Настаўніцка-бацькоўскі патруль
Рэйд па месцах масавага адпачынку моладзі 21.30 – 24.00 в.В.Круговічы Па графіку
Работа грамадскіх аб’яднанняў
Работа клуба «Лідар»
Занятак «Пазнай сябе – пазнай другога»
7 12.00 – 13.00 Кабінет пачатковых класаў Пакумейка М.І.

Дзень снегу

Снег - гэта белы цуд, ён прыносіць радасць і задавальненне дзецям і дарослым. Зімой снегу традыцыйна шмат, а таму зімовыя віды спорту ў нашай краіне павінны развівацца паўсюдна.
16 студзеня - Дзень снегу. У гэты дзень у нашай школе прайшлі цікавыя мерапрыемствы. На спартыўнай пляцоўцы дзеці гулялі са снегам, з'язджалі з горкі, удзельнічалі ў займальных спаборніцтвах. Малодшыя школьнікі з захапленнем падтрымлівалі сваіх сяброў у гонках на лыжах. Весела гулялі ў снежкі, рухомыя гульні. Старэйшыя дзеці спаборнічалі ў хадзьбе на лыжах. Яшчэ адзін зімовы дзень дадаў дзецям радасці, чырвані на тварах. Дзень снегу спрыяў папулярызацыі зімовых відаў спорту і актыўнага, здаровага ладу жыцця.

Каляды адышлі

Каляды адышлі, наступным народным святам будзе Масленіца. З гісторыяй святкаванння пазнаёміліся 16.01 навучэнцы, якія наведваюць аб’яднанне па інтарэсах “Народны лад беларусаў”. Дзеці з цікавасцю слухалі аўдыязапісы аўтэнтычных масленічных песень, прагледзілі відэазапісы святкавання гэтага вясёлага свята.

Разумнікі і разумніцы

У суботу прайшло мерапрыемства для 7-11 “Разумнікі і разумніцы”. Мэта мерапрыемства – праверыць веды вучняў па рускай мове і прывіць цікавасць да вывучэння рускай мовы. Гульня “Разумнікі і разумніцы” прайшла па 8 турах: размінка, збяры прыказкі, спасціжэнне народнай мудрасці, знайдзі памылкі, вяселая граматыка, конкурс пісьменнікаў, рашы рэбусы, расшыфруй слова.

 

comments powered by Disqus