Генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны
15.01.2026
Сёння, 15 студзеня, для вучняў 5-7 класаў прайшла інфармацыйная гадзіна «Карныя аперацыі» з выкарыстаннем дапаможнікаў аб генацызе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Мэта інфармацыйнай гадзіны - азнаёміць вучняў з трагічнымі старонкамі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны на Беларусі, з разуменнем якую пагрозу нёс нацызм і як змагаліся і выжывалі людзі на акупаванай тэрыторыі.
Вучням дана інфармацыя аб масавым знішчэнні мірнага насельніцтва падчас Другой сусветнай вайны і ўшанавання памяці ахвяр, выкарыстоўваючы спецыяльныя дапаможнікі, каб раскрыць жудасныя факты і фармаванні калабарантаў.
І нфармацыйная гадзіна «Карныя аперацыі” - гэта не проста ўрок гісторыі, а важны элемент патрыятычнага выхавання, які замацоўвае веды пра злачынствы вайны, акцэнтуючы ўвагу на трагедыі беларускага народа.
Мы павінны ведаць гісторыю, каб такога больш ніколі не паўтарылася. Памяць пра ахвяр карных аперацый – гэта не толькі боль, але і заклік да міру, да чалавечнасці. Няхай на зямлі ніколі больш не гарыць ніводная хата, ніводнае сэрца маці, ніводная дзіцячая душа.


comments powered by Генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны