Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху
18.09.2025
Сёння ў школе прайшоў Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху — «Памятаем, ведаем, выконваем!».
Найбольшая колькасць ахвяр у гэтым годзе зафіксавана ў ДТЗ у выніку наездаў на пешаходаў і веласіпедыстаў, на перашкоды, у лабавых сутыкненнях і перакульваннях транспартных сродкаў. Многія аварыі былі звязаны з перавышэннем хуткасных рэжымаў руху. Пагэтаму на сённяшнім занятку ў чарговы раз дзеці паўтаралі правілы бяспекі пры яздзе на веласіпедзе, пры пераходзе вуліцы, у транспарце, у вячэрні час. Трэба памятаць: выкананне правілаў дарожнага руху, культура і ўзаемапавага — галоўныя ўмовы бяспекі на дарогах.


comments powered by Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху