Бацькоўскі сход
15.05.2025
На сходзе былі падведзены вынікі сумесных намаганняў школы і бацькоў на працягу навучальнага года. Асаблівая ўвага была нададзена праектам, рэалізаваным дзякуючы актыўнаму ўдзелу бацькоў, а таксама аналізу паспяховасці вучняў і шляхам паляпшэння адукацыйнага працэсу.
Арганізацыя летняга адпачынку дзяцей – яшчэ адна важная тэма, закранутая на сходзе. Прадстаўнікі школы падрабязна распавялі пра магчымасці правядзення часу ў летнім лагеры, аб запланаваных экскурсіях і мерапрыемствах. Бацькам былі дадзены рэкамендацыі па арганізацыі бяспечнага і цікавага адпачынку дзяцей у хатніх умовах.
Асобная частка сходу была прысвечана пытанням бяспекі вучняў. Былі абмеркаваны правілы дарожнага руху, паводзіны ў грамадскіх месцах, а таксама меры па прадухіленні надзвычайных сітуацый. Педагогі заклікалі бацькоў праводзіць рэгулярныя гутаркі з дзецьмі на тэмы бяспекі і кантраляваць іх дзеянні ў віртуальнай прасторы.
Мы спадзяемся, што інфармацыя, атрыманая на сходзе, дапаможа вам у арганізацыі бяспечнага і карыснага летняга адпачынку для вашых дзяцей. Дзякуем за актыўны ўдзел у жыцці школы!



comments powered by Бацькоўскі сход