Захаванне гістарычнай памяці
16.05.2025
Гістарычная памяць – гэта мост паміж мінулым і будучым. Манументы, мемарыялы і помнікі ахвярам генацыду не толькі нагадваюць аб жудасных падзеях, але і вучаць нас шанаваць мір, чалавечнасць і справядлівасць. Аднак іх захаванне і асэнсаванне патрабуюць намаганняў кожнага з нас. Мы, сучаснае пакаленне, уваходзім у новую эпоху, дзе не будзе жывых відавочцаў падзей Вялікай Айчыннай вайны 1941 – 1945 гг. Адзінымі сведкамі застануцца памятныя месцы – месцы гібелі воінаў і мірных жыхароў. Гэта гісторыя нашай Радзімы, якую мы не маем маральнага права забыць, а павінны памятаць і ведаць, для таго каб не дапусціць новай вайны і жыць у згодзе і міры. Таму на інфармацыйнай гадзіне для пачатковых класаў, якая праводзілася ў музейным пакоі школы, у даступнай форме вучням паведамлялася інфармацыя аб захаванні гістарычнай памяці.


comments powered by Захаванне гістарычнай памяці