Апытанне

Як вы дабіраецеся ў школу?

Галасаваць

Вынікі мінулых апытанняў

Сацыяльныя сеткі
Спасылкі

Дзень яднання Беларусі і Расіі

02.04.2025

У рамках святкавання Дня яднання Беларусі і Расіі ў школе былі праведзены Адзіныя ўрокі, прысвечаныя ўмацаванню дружбы і супрацоўніцтва паміж дзвюма дзяржавамі. Гэтыя ўрокі сталі важнай падзеяй, накіраванай на выхаванне патрыятызму, павагі да гісторыі і культуры суседняй краіны.

У старэйшых класах урок прайшоў ў фармаце адкрытай дыскусіі. Настаўнікі падрыхтавалі цікавыя матэрыялы аб сумеснай гісторыі Беларусі і Расіі, іх культурных традыцыях і дасягненнях, сумесных праектавх у рамках саюзнай дзяржавы. Вучні мелі магчымасць даведацца больш аб значэнні адзінства двух народаў, абмеркаваць актуальныя пытанні супрацоўніцтва ў розных сферах: эканоміцы, культуры, адукацыі і навуцы, спорце і турызму.

Асаблівая ўвага была ўдзелена праектам, якія рэалізуюцца ў рамках саюзнай дзяржавы. Навучэнцы прадставілі свае работы, прысвечаныя тэмам дружбы і ўзаемадапамогі, а таксама была падрыхтавана прэзентацыя аб выдатных асобах, якія ўнеслі ўклад у развіццё беларуска-расійскіх адносін.

На заканчэнне ўрока адбыўся абмен думкамі аб тым, як моладзь можа садзейнічаць умацаванню сувязей паміж дзвюма краінамі. Навучэнцы выказалі жаданне ўдзельнічаць у сумесных праектах і мерапрыемствах, накіраваных на развіццё культурнага абмену і сяброўства.

Адзіны ўрок стаў не толькі адукацыйным мерапрыемствам, але і важным крокам да фарміравання пачуцця адзінства і салідарнасці сярод моладзі Беларусі і Расіі.

comments powered by DisqusДзень яднання Беларусі і Расіі