Апытанне

Як вы дабіраецеся ў школу?

Галасаваць

Вынікі мінулых апытанняў

Сацыяльныя сеткі
Спасылкі

Міжнародны дзень палёту чалавека ў космас

11.04.2024

12 красавіка у нашай краіне адзначаецца Міжнародны дзень палёту чалавека ў космас.

 У Беларусі заслужана ганарацца землякамі - "усімі, хто ў розныя гады прыносіў славу сваёй Радзіме, развіваючы касмічныя тэхналогіі і пакараючы космас", - заявіў Аляксандр Лукашэнка на ўрачыстай цырымоніі ўшанавання беларускіх касманаўтаў 11 красавіка ў Палацы Незалежнасці.

Наша "касмічная" Марына Васілеўская ўжо сёння, 11 красавіка, вярнулася на Радзіму. Яе місія ў космасе працягнулася 14 сутак. На МКС яна сумесна с калегамі праводзіла навуковыя даследаванні ў вобласці біялогіі, фізіялогіі, аўтаномнага функцыянавання касмічных станцый, дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі і інш.

Палёт у космас прысвячаю нашаму народу, нашай Беларусі, заявіла беларускі касманаўт Марына Васілеўская пасля прызямлення ў Нацыянальным аэрапорце Мінск, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аб усім гэтым сёння гаварылася на Адзіным уроку, які прайшоў у кожным класе нашай школы.

comments powered by DisqusМіжнародны дзень палёту чалавека ў космас