Апытанне

Як вы дабіраецеся ў школу?

Галасаваць

Вынікі мінулых апытанняў

Сацыяльныя сеткі
Спасылкі

Наведванне выставы

03.04.2024
Напярэдадні святкавання 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецкай фашысцкіх захопнікаў вучні Круговіцкай школы наведалі выставу, прысвечаную гераічным старонкам барацьбы савецкага народа за вызваленне нашай краіны і Брэсцкай вобласці ад фашысцкай навалы.
 Пачалася сустрэча з інтэрактыўнай гутаркі аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны. Вядучы расказаў пра гераічныя подзвігі камандзіраў і воінаў-герояў вайны, якія не шкадавалі свайго жыцця ў час аперацыі " Баграціён", іх імёнамі названы вуліцы г. Брэста (Ракасоўскі, Лакціенаў і інш.) Шмат цікавых гісторый пра землякоў- партызан, жанчын, якія змагаліся з ворагам ў гады Вялікай Айчыннай вайны пачулі вучні ў час экскурсіі. Удзельнікі мерапрыемства мелі магчымасць убачыць рэчы, элементы ваеннай формы, якімі карысталіся чырвонаармейцы ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

comments powered by DisqusНаведванне выставы