Адвага. Мужнасць. Гонар
15.02.2024
15 лютага 1989 года - дзень вываду савецкіх войскаў з Афганістана. Гэта не толькі свята, але яшчэ і дзень смутку, памятная дата, якая нікога не пакіне абыякавым. Колькі б ні прайшло часу, для нас гэты дзень назаўжды застанецца ў памяці. Афганістан - гэта наша гісторыя і наш боль, наша павага да тых, хто прайшоў праз выпрабаванне вайной з гонарам сапраўднага салдата.
У гэты дзень у нашай школе прайшло пазакласнае мерапрыемства “Адвага. Мужнасць. Гонар». Мы шануем загінуўшых і выказваем глыбокае прызнанне тым, хто вярнуўся жывым, тым, хто прайшоў цяжкімі дарогамі Афганістана, людзям з высокім пачуццём грамадзянскага абавязку і салдацкай мужнасці.
Таксама ў гэты дзень ва ўрачыстай абстаноўцы першы сакратар ГА БРСМ Ганцавіцкага раёна Гурман Анастасія Фёдараўна ўручыла білеты ГА БРСМ старшакласнікам. У завяршэнні мерапрыемства быў рэалізаваны праект «Азбука грамадзяніна. Версія 4.0», дзеці пабывалі ў ролі парламентарыяў і вучыліся абмяркоўваць законапраекты.
comments powered by Адвага. Мужнасць. Гонар