Міжнародны дзень роднай мовы
21.02.2023
Вучні і настаўнікі нашай школы 21 лютага далучыліся да святкавання Міжнароднага дня роднай мовы. Навучэнцы 10-11 класаў далучыліся да напісання рэспубліканскага дыктанта па беларускай мове. Бруцкая Анастасія Фёдараўна, член грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын”, прыняла удзел у раённым чэлендж “Мая мова – мой спрадвечны скарб”. Для вучняў 3-6 класаў было арганізавана мерапрыемства “Мова родная мая”, на якім рабяты адгадвалі загадкі, выконвалі разнастайныя заданні і чыталі вершы пра родную мову.
comments powered by Міжнародны дзень роднай мовы