Апытанне

Як вы дабіраецеся ў школу?

Галасаваць

Вынікі мінулых апытанняў

Сацыяльныя сеткі
Спасылкі

"Я ЗНАЮ!"

06.02.2023

Шоу "Я знаю!" - сумесны праект Белтэлерадыёкампаніі і Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь закліканы знайсці не толькі самых дасведчаных, але і смелых, ініцыятыўных і знаходлівых школьнікаў. Шоу "Я знаю!" дапамагае раскрываць таленты, схаваныя за грудай прачытаных падручнікаў. Удзельнікам праекта трэба здзівіць сваімі ведамі не толькі аднагодкаў, але і дарослых, якія, дарэчы, знойдуць адказы далёка не на ўсе пытанні. 

На гэтым шоу на мінулых выхадных выступіў вучань 7 класа нашай школы Валодзька Мацвей разам са сваёй  настаўніцай матэматыкі Студзент Тамарай Генадзьеўнай. Усе настаўнікі і вучні нашай школы сачылі за выступленнем Мацвея, хваляваліся і жадалі ў думках поспеху нашаму семікласніку. І не дарэмна! Наш Мацвей выйшаў у апошні тур і быў другім сярод дванаццаці ўдзельнікаў шоу. Малайчына, Мацвей! Віншуем цябе з перамогай і жадаем гэтак жа дастойна выступіць у фінале. 

comments powered by Disqus"Я ЗНАЮ!"