Апытанне

Як вы дабіраецеся ў школу?

Галасаваць

Вынікі мінулых апытанняў

Сацыяльныя сеткі
Спасылкі

Адзіны дзень прафілактыкі дарожнага руху

19.01.2023

У мэтах прафілактыкі і папярэджання дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму, прапаганды няўхільнага выканання ПДР і бяспечных паводзін дзяцей на дарозе ў зімовы перыяд, папулярызацыі выкарыстання святлоадбіўных элементаў у цёмны час сутак, недапушчэння выкарыстання тэлефонаў, іншых гаджэтаў, навушнікаў пры пераходзе праезных частак дарог 19 студзеня быў праведзены Адзіны дзень прафілактыкі дарожнага руху ў нашай школе.

Для пешахода вельмі важна быць заўважным. Па дадзеных статыстыкі большасць наездаў транспарта на пешаходаў адбываюцца менавіта з-за дрэннай бачнасці пешых людзей.

Адным з самых эфектыўных спосабаў знізіць рызыку дарожна-транспартных здарэнняў з'яўляецца выкарыстанне святлоадбівальных элементаў на адзенні ці сумцы. Такі элемент (флікер) вырабляецца са спецыяльнага матэрыялу, які валодае здольнасцю адлюстроўваць святло фар на адлегласці ад 130 да 400 метраў. Святлоадбівальнікі могуць мець любую форму і афарбоўвацца ў любыя колеры, таму іх лёгка можна ператварыць з сігнальнай прынады ў модную дэталь адзежы.

Святлоадбівальнікі ўсіх тыпаў (падвескі, значкі, рамяні і нашыўкі, налепкі, святлоадбівальныя бранзалеты і бірулькі) лёгка замацоўваюцца на рукавах або штрыфлях адзення або на партфелі. Святлоадбівальнікі ў форме налепак зручна выкарыстоўваць дзякуючы клейкай аснове, якая надзейна ўтрымлівае сігнальны элемент на любой паверхні.

Зробім наш свет больш бяспечным! Беражыце сябе!

comments powered by DisqusАдзіны дзень прафілактыкі дарожнага руху